Автор: © Галiна Нячаева

"Памоляцца за нас i продкi..."

Гэты ручнік здаецца надзвычай простым, бо аснова ягонай мелодыі - пара геаметрычных знакаў. Іх мясцовыя назвы - "лапа" і "кручча". У навуковай рэканструкцыі знакі лічацца сімваламі расліннай сілы зямлі і ураджаю. "Фраза" гэтая лаканічная, але кожны знак-"слова" мае больш за чатыры з паловаю тысячы гадоў узросту і ўзыходзіць да раннеземляробчых культавых сімвалаў. У тое, што такая шаноўная пара зберагае свой спрадвечны сэнс у народнай памяці да нашага часу, цяжка паверыць. Аднак яшчэ цяжэй уявіць сабе, што такі складанапросты, напружаны арнамент перадаваўся з рук у рукі сотні гадоў толькі на падставе абстрактнай "красы". Угледзімся ў кожны са знакаў. Іх агульная аснова - ромб, гэта значыць жаночы, зямны пачатак. Але ў кожным з выпадкаў ромб ужо не "сцэльны", не "глухоўка" (тут і далей тэрміны мясцовых майстрых), але рас-крыжа-ваны, рас-крэс-лены касым крыжам, інакш "казлом". (Мал. 1.) Тэма "казла ў гародзе" (жаночы сімвал (параўнайце яго з дзявочым "садам") - адна з галоўных у абрадавых песнях, якія мы ведаем і сення. У адным са старажытных варыянтаў "стрэльнай" мясцовай песні архаічныя сімвалы зводзяццаў наступным сюжэце:

Як успашам полечка...
Як пасеем семечка...
Як унадзіўся ды й тэй казёл...

увеличить

Канец ручніка з в. Неглюбка Веткаўскага раёна.

Прынамсі, усе "тэрміны" знака тут есць. Яны расстаўляюцца ў песні па фіксаваных "месцах", яны быццам бы паслядоўна запаўняюць гэтыя месцы і выстройваюць у словах вядомы нам геаметрычны знак, які і вучоныя называюць "засеяным полем". У рэшце рэшт -

Вазьму казла за рогі -
Звяду казла на торгі,
Прадам казла
За тры рубля,
Куплю сабе тры зялля...
Што первае зелле - бялілечка.
А другое зелле - красілечка,
А трэцяе зелле - чарнілечка!

Такім чынам, "шкодны" (пасля сяўбы) казёл уключаецца ў каштоўнасці культурнага абмену, вырашэнне "рэальнай" апазіцыі пераводзіцца ў сімвалічны код трох колераў... (Мал.2.)

Тое, што мы сення лічым непадзельным, падтрымлівае сваю структуру ў традыцыі, у яе універсуме. Можа стацца, што ў той самай традыцыі захоўваюцца не толькі рэшткі знака, але і ўвесь яго геаметрычны воблік, нябачная "магнітная" фігура, згустак нейкіх духоўных "аперацый".


Малюнак 1.
Магія бранага ткацтва - у лікавых законах.
Тры чырвоныя ніткі пераадольваюць аснову "крокамі" (па тры 6елыя ніткі "перасягаюць" за адзін крок). Так нараджаюцца знакі. Яны перамагаюць бязмернае.



Малюнак 2.
а) Як успашам полечка...
б) Як пасеем семечка, семечка...
в) Як унадзіўся дый тэй казёл...
У канцы вясны вобраз павінен змяніцца, казёл ужо залішні, яго "прадаюць".



"Кручча" i "лапа"

Знакі ў нашай пары заснаваныя на архаічным "засяванні поля". Але іх парасткі розныя. Калі ў першым полі ён толькі прарастае (такі сімвал (мал.3) завецца "лапа кучаравая"), то ў другiм - тое, што ўзрастала, уступае "ў фазу васковай спеласці". Пра гэтыя спелыя схіленыя каласы красамоўна гаворыцца ў безлічы народных тэкстаў. Мы ж памянем толькі: "На Севасцьяна (18 жніўня) жыта п'яна". У "крывым" стане і форме выказваюць сябе і "крутыя жнеі", "гарбатыя" сярпочкі, "касыя" косы.

"Не поле корміць, а ніва..." Увесь час абварочваецца вакол гэтае нівы, якая быццам знаходзіцца ў цэнтры сусвету. Залогам года, гожага часу служаць усе чатыры сонцавароты (4 "крукі").

Калі ж згадаць "крукі" і "ключы" веснавога адмыкання і восеньскага замыкання зямлі (мал. 4), яе веснавое адкрыцце і восеньскае "закутванне" варот, то ў знаку з'явіцца яшчe больш рухомай духоўнай прасторы. Тут дарэчы будзе згадаць ключы, якія заводзіць у "крывым танку" вясной дзяўчына, і "зялезны" замок падкапытамі ягор'еўскага статка, і "трыццаць тры" "залатыя ключы" ў руцэ веснавога святога. Шмат ключоў есць і ў восеньскіх абрадах. Нават словы і мелодыі жніўных песень плывўць на хвалі вяртання, звароту... Усе з зямлі і ўсе да яе, і рытм уздымаецца да універсальнасці быцця і ...ментальнасці вяртання да свайго дому і пачатку.


Малюнак 3.
Росціць <- зямля, ніва -> родзіць.





Малюнак 4.
"Кручча", "ключы" ў пачатку і на канцы.
Сонцаварот, час адмыкання і замыкання зямлі.
Крывыя - сошкі; гарбатыя - сярлы; касыя - косы; крутыя - жнеі...
Ключы ў руцэ вясновых і восеньскіх святых.

Можна ўбачыць у гэтым крукаватым "жэсце" пачатак усіх танцаў, маленняў. Сувязь з зачаццем-смерцю, нараджэннем і родамі.

А што ж тады першае поле, ромб, які прарастае? Ён завецца "лапа кучаравая", і гэтая назва не ўваходзіць у земляробчы код. Таму мы доўга не маглі зразумець, які ж сэнс утрымлівае сама традыцыя ў архаічным геаметрычным знаку. Калі гэта зямля "па паходжанню", то ў чым пераемнасць сімвала звярынай лапы?

У нашых мясцінах захавалася такая дзявочая варажба: ноччу дзяўчына адна станавілася спінаю да дзвярэй лазні і чакала. Калі яе ззаду пагладзіць махнатая лапа, то замужжа будзе багатым. Такім чынам, звярыны амулет і знак зямлі багатай (кажуць: "Будзь багаты, як зямля!") зводзілі свае сэнсы ў той глыбіні, дзе панаваў Вялес, валасаты бог багацця і сырога зерня, воўны і поўсці... Валасатая, кучаравая, дзявоцкая ці засеяная, але не "рождьшая" зямля. У этымалогіі знака аказалася зямля - "зьмеява", а змей - Вялес - зямны.

Як творыцца сiнтагма ("сказ")

А ці можна зразумець пару ці болей, некалькі знакаў як фразу? У 1985 годзе мы адважыліся, і з тае пары ручнікі загаварылі.

Можна пабачыць, што і кожны знак сам - сказ, але гэта выяўляецца толькі ў параўнанні роднасных знакаў: зямля-росціць ("лапа") і зямля-родзіць ("кручча"). "Дзеяслоў" аказваецца менавіта фіксаваннем змены ў стане.

I ўсё ж рўчнік ніколі не быў простай фіксацыяй з'яў, хоць бы і ўніверсальных.

I таму знакі-адмеціны толькі частка нейкай большай фразы. Ці большай культурнай прасторы. I гэтая фраза і прастора яе ў ручніку супадаюць, бо ен увесь есць вобраз - шлях, "дао" нашых продкаў.

Дзе і ў чым можа быць "зашыфраваны" дзеяслоў "большага сказа"?

Глядзім на адну паласу ўзору. Знак "ураджай" (мал. 5) паўтараецца двойчы, ен сіметрычна абдымае сімвал зямлі квітнеючай (ці расліннай сілы зямлі, нівы). Такое рытуальнае "апаясванне" - адзін з універсальных спосабаў магічнага дзеяння. "Зарадзіла-нівачка-зарадзіла" - магчыма, у фальклорнай формуле - таксама гэтая магія? Але ў такіх кругавых фразах, няхай гэта слова, ўзор ці апаясванне цэлай вескі ніткамі з "абыдзёнага" ручніка, энергія накіравана ўсярэдзіну, яна захоўвае і забяспечвае ўдаласць таго, што абдымае. Так ахоўваюць і ніву, і дзіця.


Малюнак 5.
Энергія накіравана ў сярэдзіну. Знакі ўраджаю сіметрычна паўтараюцца вакол сімвала нівы.
Яны магічна абкружаюць яе. Паўтор блізкі апярэзванню.

"Кажы тройчы..."

Як жа давесці да здзяйснення ўдаласць і дасканаласць таго. Што пакуль, што толькі жадаецца? Ткуць у час Вялікага посту, белага часу - калі яшчэ не сеялі... Знакавае дзеянне папярэднічае рэальнаму, яно павінна мець у сабе закон-волю будучыні.

I тут мы адвядзём вочы ад аднае паласы ўзорў (дарэчы, яе завуць у неглюбскай традыцыі "хрясты"; ручнікі ткуць "у трое, у сямера хрястоў"). Мы перастанем глядзець на адну паласу, каб убачыць іх супольнасць. I ўбачым, што аднолькавая па ўзору паласа паўтараецца тройчы, нібы лесвіца ўзыходзіць па тканіне ўверх (мал. 6). Так ткуць уперад, а ўздымаюць ручнік у Чырвоным (Красным) куце - увышыню, вертыкальна ўзводзячы ці ўзыходзячы... хоцьбы вокам.

Молімся, замаўляем, спрабуем...

Тройчы мы паўтараем малітву, замову, спробу... I кажам: няхай будзе, пусть будет... Кожная з гэтых фраз напачатку абазначала просьбу: дазволь: не хай (не ругай), пусці, дай... Дзеяслоў у загадным ладзе, ці, што слушней, у малельным стане, узнікае ў гэтым трайным паўторы, скіравэным да неба.


Малюнак 6.
Трайны вертыкальны паўтор: "Дай, Божа...". На другім канцы ручніка: "Дзякуй, Божа...".

"Ручнiк - заўсёды космас..."

Цяпер жа яшчэ раз пашырым погляд, каб і гэты трайны паўтор узораў увайшоў у большы "тэкст".

У касмалагічным кодзе Мадэль Сусвету абавязкова прысутнічае ва ўзоры. Гэта і ёсць "каардынаты" ўсіх дзеянняў ці разгортвання тэкстаў у ручніку (мал. 7). Чырвоны ўзор-малiтва паўтараецца амаль бесперапынна, запаўняючы ўсю прастору паміж дзвюма палосамі з белымі ўзорамі. I верхні, і ніжні рады белых постацей памятаюць пра незямныя, пра ніжні і верхні ярусы космасу.

Верхні дае бесперапынную вадзяную "крывулю", адну з ідэаграм верхніх водаў. Вопыт вывучэння дае магчымасць меркаваць, што гэткі пульсуючы тып крывулі (гарызантальны ланцуг ромбаў) з крыжыкамі ў кожным "усплеску" трэба разумець як ваду, насычаную агнём, жывую і апладняльную.


Малюнак 7.
Сусвет на ручніку.

Такім чынам, малітва запаўняе ўсю прастору паміж зямлёю і небам і дасягае вечных вытокаў нябеснай энергіі. Маленькія фігуркі "сякерак" абводзяць карагодам галоўныя знакі кожнай паласы. Яны зберагаюць інфармацыю і дадаюць свой сэнс, бо з'яўляюцца сімваламі бога-грамаўніка.

Ніжэй зямной мяжы чырвоныя "кручча" і "лапы" ператвараюцца ў белыя, і відаць, што "на Тым свеце" мова ўжываецца тая самая (але наадварот?). Яшчэ відаць, што нашыя зямныя каштоўнасці знаходзяцца і ва ўладзе Ніжняга Свету.

Яшчэ можна зразумець, што тройчы пасылаем маленне да неба на мове чырвонага (крыві, агню, свята...) і адну долю той малітвы белаю моваю - аддаем продкам (у парадку ткання яна будзе першай і апошняй, бы масляныя і дзмітраўскія Дзяды). Але калі ўсё і не так, адно можна сцвярджаць пэўна: продкі ўсе ведаюць пра ўраджай і ніву, пра зямную раслінную сілу, яны заведуюць гэтаю нашаю "красою". "Кручча" і "лапы кучаравыя" - самыя тыя зямныя і падземныя Вялесавы знакі, а ён жа, Вялес, як і духі памерлых дзядоў, - абаронцы нашага здароўя. Тры плюс адзін будзе чатыры. І гэта лік паўнаты і да-скана-ласці (чуеце, у таямніцы суцэльнага І гарманічнэга - затоенае "сканаць", і ўвесь чын і есць пераадольванне смерці). Чатыры і есць здзяйсненне. Калі хочаце, можна медытаваць на гэтую тэму ў паўторы гэтых дасканалых знакаў - "мантр". Ці ўзнаўляць касмічны лад, у якім тры фазы расліннага жыцця адбываюцца тут, на паверхні, і толькі адна - у белым чыне, узімку і на тым, падземным свеце. Можаце ўявіць і архаічную міфалагему Таго свету як пашу з лугамі і схіленнем траў - толькі белых. У рэшце рэшт і код дрэў і карэнеў такі ж красамоўны, і зімні сонцаварот завецца "карачун", і дзіця касалапае-таксама, і дуб-карачун яшчэ памятаюць на Палессі.

А цяпер "прачытаем" "тэкст" двух канцоў (мал. 8). Вось чырвоная паласа ўзору, якая раней за ўсе выткалася і адрозніваецца ад чыну. Несіметрычныя дугі тут могуць быць як месяцамі, так і наканечнікамі стрэлаў. Сэнс паўнаты ў "касым" узоры дасягаецца толькі ў сувязі двух канцоў ручніка. Тады "месяцы" бягуць насўстрач па трыццаць шэсць з кожнага боку, даючы семдзесят дзве дужкі і адну поўню з дзвюх палосаўу месцы з'яднання канцоў. Калі ж гэта стрэлы, то такая ж іх колькасць ляціць ад ручніка, быццам ахоўваючы яго, як гзта робяць драўляныя стрэлы аконнай ліштвы.


Малюнак 8.
Завяршальны ўзор: стрэлы ці месяцы.
Поўня-замок і паўната з'яўляюцца толькі пры з'яднанні двух канцоў ручніка.
Узор-засцярога.

Увесь жа тэкст ручніка складаеццэ з двух "гаваркіх" полаў-канцоў і з "маўклівай" белай сярэдзіны, якая пакрывае абразы зверху. Паўтор есць і ў гадавым коле ўжывання ручніка. На Вялікдзень і на Успенне вывешваюць гэты самы прыгожы ручнік. Веснавыя маленні і восеньскія дары і падзякі - быццам тыя ж два канцы ў ручніку. Ткачыха тчэ ручнік у адным і тым жа напрамку, але парадак узораў канцоў - люстэркавае. I вось, калі ручнік вісіць, мы бачым, як уключаецца гэты накірунак ткання ў касмалагічныя ўяўленні. "Веснавы", левы канец пішэцца-тчэцца знізу ўверх. А "восеньскі" канец тчэцца-чытаецца зверху ўніз, бы пасланне дароў, пра якія маліліся і дзеля якіх аралі і сеялі вясною, па ма-гічнаму плану ручніка. I канец гэты - правы, бо ад Бога (восеньская сяўба, напэўна, таксама адчувае патрэбу ва ўзорным чыне).

А ці нельга ў рытме абрадавага года знайсці "рыфмы" да самога чыну ўзору (1 адваротная + 3 пазітыўныя выявы ў складзе палос-"хрястоў") + 1 белая крывуля (адваротная?)

Успоміце сяўбу. Першае рытуальнае засяванне хатаў адбываецца на Ражаство, у белы час, прычым робіць гэта пастух, а не сейбіт (так, Хрысту пакланяліся пастухі, але...).

Потым, вясной, будуць яшчз тры тэрміны сяўбы. Калі ж разгледзець адзін абрад, засеўкі, то ў ім назіраецца той жа рытм. Пачатак дзеяння адбываўся быццам бы "адваротным" спосабам. Засяваюць нашча, моўчкі. Лён сеялі галяком, каноплі у нас, напрыклад, сеялі, завязаўшы вочы ("каб птушкі не бачылі"), засявальшчыка выбіралі часцей з сэмых старых ці хлопчыкаў, г. зн. з тых, хто рытуальна чысты, сляпы. Чысты пачатак сяўбы меў у сабе "сему" (часцінку значэння) Таго свету і адваротнай прасторы. Так, Чысты Чацвер, адзін з тэрмінаў рытуальнага засявання, есць таксама дзень запрашэння продкаў да хатняга агню і iх частавання. Суровая нітка прадзецца ў гэты дзень наадварот і - "як маці радзіла". Селянін Пінскага павета пачынаў сеяць "наадварот", бо першую жменю зерня кідаў леваю рукою...








Если вам не видно меню и не очень понятно, куда вы попали, то можете зайти не в окно, а в двери...

Мара Минина