Автор: © Галiна Нячаева

Ручнiк-шлях

Свет гэтага ручніка мае цэнтр з усімі прыкметамі сакральнасці, дзе змешчаны галоўныя сімвалы. Прастора адносна цэнтра разгортваецца сіметрычна. Калі позіркам замкнуць усе паўторы ўзораў, узор нагадвае кругі на вадзе ці гадавыя кольцы на зрэзе дрэва. Дарэчы, старажытныя свяцілішчы, цэнтры нейкіх а-круг, а-кол-іц, таксама сведчаць пра такую самую пабудову культурнай прасторы - да мяжы са стыхіяй ці іншым Родам.

Сакральная зона цэнтра і ёсць тое, што ахоўваецца ўсімі "хрястамі" (неглюбская назва кожнай узорнай паласы) у Родзе. У цэнтры ўвасоблены вяселле, радзіны, пахаванне і памінанне. У хаце такі цэнтр - Покуць. Апошнія рубяжы Роду ахоўвае сам ручнік.

Можна параўнаць сіметрычны свет дывана і ручніка. Першы ёсць месца медытацыі і фізічнага спынення. Другі разгортвае, быццам вядзе прастору ўздоўж. I ягоны вобраз - гэта шлях да святой сярэдзіны, сэрца.

увеличить

Е. i М.Барсуковы. Ручнік (фрагмент).
Веткаўскі раён, в. Неглюбка.

Тканы "ў дзевяцера хрястоў", ручнік праводзіць праз іх тры-чатыры тэмы. У развіцці і змене знакаў вырашаюцца некалькі апазіцый, узрост якіх вымяраецца тысячагоддзямі.

Бесперапыннае і раздзельнае

Адна з апазіцый: "недыскрэтнае - дыскрэтнае". Першае датычыцца стыхіі, другое - культуры. Бесперапынныя хвалі завуцца "крывулямі", і гэта дастаткова архаічны тэрмін (так звалася жазло крыўскіх і балцкіх жрацоў).

У ручніку два віды стыхійных сімвалаў (вады-змяі-плыні). Крайняя "крывуля" - зігзаг, быццам ручаіна за вёскай, край і мяжа. Тысячагоддзямі вызначаліся верхнія і ніжнія воды (усё залежыць ад таго, ляжыць ці вісіць ручнік). "Крывуля" заўсёды - падзел стыхійнай, непазнанай і культурнай, забудаванай прасторы. Яшчэ раэ стыхійны сімвал бесперапыннасці ўэнікае перад самым цэнтрам ці, дакладней, ахоплівае яго. Гэта таксама "крывуля", але ў Неглюбцы (Веткаўскі раён) і наваколлі яна завецца "вялікая крывуля". Яна мае выгляд пульсуючан плыні, мы бачым маленькія знакі агню каля яе і нават усярэдзіне. Гэта "крывуля", якая вырасла і насыцiлася жыватворнаю сілай (вада + агонь). Параўнайце ўяўленне пра "бялесага змея', які шкодзіць чалавеку, і пра "жарага змея", які дапамагае (запіс Г.Лапціна, в. Барталамееўка Веткаўскага раёна).

Уражвае, што ўсе тыпы крывуляў выконваюць на белым фоне, які тчэцца спецыяльна дзеля ix. Iншыя знакі белых фонаў усе незямныя - "чаўны", "вуткі", "зоркі-васьмірогі", "сонейкі".

Слова "фон" паходзіць ад лацінскага "дно". У нас жа было для яго сваё слова: "зямля". Тэхніка выканання белафонавых і чырвонафонавых фігур розная. "Па белым" чырвоныя ўзоры нібы льюцца лускаватымі двухбаковымі пераборамі. Белыя ж фігуры на цёмнай "зямлі", здаецца, складаюцца з асобных цаглінак і слупкоў... ці, наадварот, разбіваюцца на часцінкі, каб скласціся ў іншы, не падобны на пачатковыя сімвалы ўзор. Ці не так засяваецца поле (дзявоцкі луг змяняецца радамі), ці не так высякаецца лес і будуецца хата? Тое - супрацьпастаўленне стыхіі і культуры ці маленне пра яго пераадоленне?

Ромбы, крыжы і іх узаемадзеянне, геаметрызаваныя выявы раслін — архаічны фонд зямных фонаў.

I яшчэ: на старых ручніках чырвоны колер "агнявідных" белафонавых знакаў заўсёды адрозніваецца ад чырвонага ў цёмных фонах. Першы больш светлы, больш палымяны. I чырвоныя палосы ўзораў — быццам азораная тым полымем і святлом зямля. А "на зямлі" ўзоры ткуцца белым, светлым. Мо таму, што жыццё ад Бога? Да таго зямля была "пуста и темновидна"?

Ромб, як сімвал эямлі-цаліны, мусіць быць узараны і засеяны. З "глухоўкі" (так завецца просты ромб) ён павінен ператварыцца ва "ўзор". Мы ведаем, як тое адбываецца ў браным чыне ткацтва: спалучаюцца ромбы і касы крыж. У пераборным жа чыне крыж — дзяліцель. I калі браныя фігуры можна спалучыць звязваннем, рухам па паверхні (як, скажам, вяжа петлі "крывы танок", карагод), то ў другім выпадку гэта нібы падзенне прамога крыжа з неба на зямлю. Бо як інакш атрымаеш гэты расколаты на чатыры часткі ромб, які і завецца "расколкаю"? Так, на чатыры, мы колем дровы, так рэжам яблык, перакрэсліваем аркуш паперы... Але так і хрысцімся...

У ручніку, які тчэ майстрыха да вясны, адчуваюцца рытмы нашых дзей, яны схладаюцца ў каляндар, у год.

Пасля змяінай і вадзяной мяжы зімы і вясны (1-ая паласа, "крывулька") зямля сапраўды расколваецца, размыкаецца (2-ая паласа, "расколкі"). I тут, каля расколак, часта бываюць маленькія крыжыкі — зерне ці агеньчыкі, промні цяпла, а яшчэ — "ключыкі". Апошні сімвал вядомы ва ўсёй векавой абраднасці. I з такім "эскортам" расколкі ўжо завуцца "кучяраўкамі".

увеличить

Малюнак 1.
Мадель культурнай (рытуальнай) прасторы, праз якую вядзе шлях ручніка.

Магчыма, жаночы варыянт разумення гэтага тэрміна ў календары — "Дабравешчанне". Лічылася, што менавіта да Дабравешчання нельга кранаць зямлю. I менавіта ў гэтую пару расчынялі вокны, выпускалі птушак, ды і агонь пачыналі выкарыстоўваць па-летняму. Дарэчы, у гэты час адбываецца вясновы сонцаварот, зімовае сонца перасякае зямную мяжу на ўсходэе, адкрывае зямлю, бы хату, для святла і цяпла. Адкрыты ромб

— знак гэтае хаты: лічыцца, што падобны знак спрыяе паспяховым родам. Але ж ці адно ў народзе свята адмыкання? З народнай паззіі вядома, што ключы ад зямлі мае Багародзіца. З ключамі едзе Ягорый, які выпускае расу і вядзе статак у поле, адчыняючы вёску ўздоўж вуліцы і ўпоперак

— па прагону, гэта значыць з поўдня на поўнач, з захаду на ўсход. Георгій, у якім дрэмле ўспамін пра маладога Ярылу, паўтарае архаічны паядынак са змеем і наследуе тую ж энергію.

Скрозь насычаны абрадавымі земляробчымі дзеямі і Страсная, і Светлая сядміцы. На Вялікдзень мы разбіваем чырвоныя яйкі, дзелім святочныя хлябы. З імі ідзём потым засяваць поле. I ўвесь час абрад як бы прачышчае касмалагічны праход. Усю вясну водзяць карагоды і "Стралу". Але ж адсеяліся. А куды ісці, каму маліцца ў канцы вясны? Чоўнік жыцця ляціць ад берага да берага, за ім відаць свет іншых "хрястоў", трэцяй паласы. Гэта зямля мае ў сабе вядомыя ідэаграмы Сусветных Дрэваў. Пара, яе апяванне. Маладыя дрэвы "растуць" на волі. Гэтыя знакі маглі быць сімваламі і Семіка, і Тройцы, і Русальнага тыдня, і "куста" (палескі абрад другога дня Троицы). Дарэчы, наш знак больш за ўсё падобны менавіта на куст. У кнізе пра старажытнагерманскія руны і іх каляндарныя колы мы ўбачылі васьміканцовы крыж (вельмі падобны на наш). Ен стаяў, калі верыць даследчыку, у паэіцыі перад летнім сонцастаяннем. I зваўся "бог" і... "куст"!

Далей, вышэй падымаемся мы па святочнай, чырвонай зямлі. I перад чацвёртаю паласою спыняемся "на беразе". Так, бо перад намі "вялікая крывуля", цякучая і агністая. Менавіта яна аддзяляе нас ад сакральнага месца сярэдзіны. Чым і хто пераадолее магутную плынь, роўную вогненнай рацэ, мору і нават небу (бо бываюць тут і зоркі, і сонейкі)? Вогненную раку пераадольвае герой казкі, калі крадзе ў трыдзевятым царстве нявесту. Вымушаныя пераадолець яе і нябожчыкі, дзяды, душы якіх птушкамі адлятаюць падчас Траецкіх дзядоў.

Мора мусіць пераплываць нявеста - (паводле беларускага вясельнага абраду): "А за морам — уся радзіначка..."

Па небу ж нехта едзе ў вогненнай калясніцы...

Нельга пасеяць, узрасціць і не чакаць зерня. Нельга, каб дзеці не прывялі ўнукаў... Таму павольнае развіццё веснавой расліннай сілы павінна перацярпець нешта, і гэта канец яе дзявоцкасці. Топяць бярозку, паляць кола і пускаюць уніз, да ракі. Праэ агонь і ваду праходзяць і злучаюцца. Купальская песня: "Кругом, кругом дажджы ідуць, а ў нашым сяле дажджоў няма..."

Не першы раз згадваюцца словы-разгадка цэнтральнага ўзору (мы пачулі іх у Ялоўцы, за некалькі кіламетраў ад Неглюбкі, але ўжо ў Расіі): "Хіба ж вы не ведаеце? Гэта ж воз, калёсы!" Словы ўзрушылі нас да глыбіні душы, і не таму, што былі падобныя на казку. Мы шмат гадоў займаліся расшыфроўкай арнаменту і якраэ напярэдадні прыйшлі да такога разумення сярэдзіннага ўзору. I вось на свае вушы пачулі пацвярджанне нашай здагадкі. У мове і ў арнаменце ўтрымліваецца архаічная балта-славянская міфалагема пра нябеснае вяселле. Так ці не, а ў сакральным цэнтры, на вяршыні года, ехала сонечная калясніца, а ў ёй былі тыя самыя веснавыя, траецкія Сусветныя Дрэвы - параю ўзведзеныя на вазок з сонечнымі коламі, якія пераехалі смерць - лёгка і нязмушана (так нашыя маладыя садзяцца ў "Мерседэс"...).

Такім чынам, пятая паласа, адзіная, што не паўтараецца, знаходзіцца ў цэнтры сакральнасці.

Купалле? Усё, усё пра тое ж... Згадайце купальскую ваду, якая грае і зіхаціць да глыбіні, і сонца, і культ дрэваў, што размаўляюць, і шлюб, і ваду, і агонь, і палаючыя колы... I тыя напаўразбураныя вазкі, перадкі, што ператвораны ў двухколкі, ва якіх хлопцы падчас купальскіх гуляў каталі дзяўчат...

Але ёсць яшчэ і вогненная калясніца - з Іллёвымі вогненнымі коньмі. I грымотныя "вялікiя крывулі"-навальніцы сцелюць пад яе чырвоны шлях... Сапраўды, ад Іллі (2-га жніўня) цэлы шэраг (шостая паласа?) навальнічных святаў уваходзіць у плады і зерне і цячэ ракой-смерцю для коласа.

А што ж зноў "хрясты" - "кусты" - "багi" - у сёмай паласе? Тут свята "хрястоў", бабак, сціртаў - і зноў, і паўсюдна - снапоў: першага жытняга, і ячменнага, і аўсянага, і зборнага, і апошняга, надзеленых магічнай сілай. У геаметрычных высновах старажытнага мастацтва складаць і вязаць снапы, бароды, вянкі і знакі з саломы ёсць услаўленне веснавой расліннай сілы бога-куста і ўзнаўленне яе ў саламяных выявах. "Сноп у перакладэе - "свяшчэнная павязка жраца". А яшчэ ёсць тэма восеньскай абраднасці: ніва ўзнаўляе сваю дзявоцкасць. Такім чынам (чынам нашага арнаменту) яна раўняецца са сваім траецкім вобразам. Так, бацькам, якія ажанілі апошняе дзіця, надзявалі на галовы вянкі.

увеличить

Малюнак 2.
"Лёс" ромба розны для ручнiкоў браных і пераборных
а) замок, месца;
б) крыж прамы і касы;
в) "ключыкі" адмькаюць ромб-зямлю-жанчыну.

Малюнак 3.
Варыянты ўэору "воз", "калёсы", "калессе".

Восьмая паласа - ніву зноў узаралі і засяваюць, потым зямлю замыкаюць ключамі, настае пара восеньскіх вяселляў... Канцом перыяду мог быць Пакроў. Але тут адагадкі множацца...

I апошнюю "змяю" дзесятай паласы замыкаюць Здзвіжанне (27.IX) і Сямён-Стоўп (14.IX), а апошняе замыканне зямлі робіць Дэмітрый, які да таго ж адмыкае ваўкам зубы і выпускае гуляць тое, для чаго на ручніку ўжо і слова няма...








Если вам не видно меню и не очень понятно, куда вы попали, то можете зайти не в окно, а в двери...

Мара Минина